Беларусь і Кітай правядуць сумеснае антытэрарыстычнае вучэнне
На базе 38-й асобнай мабільнай брыгады (Брэст) 15–27 чэрвеня пройдзе сумеснае антытэрарыстычнае вучэнне (трэніроўка) Беларусі і Кітая "Імклівы арол–2015", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
Вучэнне пройдзе на палігоне Брэсцкі. У адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва на 2015 год для ўдзелу ў вучэнні (трэніроўцы) прыбылі ваеннаслужачыя спецыяльнай паветрана-дэсантнай роты паветрана-дэсантных войскаў Ваенна-паветраных сіл Народна-вызваленчай арміі Кітая. З беларускага боку ў вучэнні прыме ўдзел мабільная рота 382-га асобнага мабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
Падраздзяленні Узброеных Сіл Беларусі і Народна-вызваленчай арміі Кітая адпрацуюць падрыхтоўку і вядзенне спецыяльных дзеянняў пры выкананні антытэрарыстычных задач.