Беларускі дыпламат просіць дапамогі ў ЗША: На коне — наша незалежнасць
Часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі зрабіў шэраг гучных заяваў падчас канферэнцыі Атлантычнага савета, прысвечанай праблемам Усходняга партнёрства 30 студзеня.
![belarus_usa_3101.jpg belarus_usa_3101.jpg](/img/v1/news/full/belarus_usa_3101.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўнік беларускай дыпмісіі прызнаў праблемы з дэмакратыяй у Беларусі, аднак папрасіў "працягнуць руку дапамогі", бо незалежнасць краіны знаходзіцца пад пагрозай.
"Зноў усё крытыкуюць Беларусь за праблемы з правамі чалавека. Так, у нас ёсць праблемы з правамі чалавека, праблемы з дэмакратыяй. Усё не так ідэальна, як магло б быць. Мы робім усё, што можам, каб палепшыць сітуацыю з правамі чалавека. Але ў сённяшняй сітуацыі важна, што на коне сам наш суверэнітэт, наша незалежнасць", — перадае tut.by словы Шыдлоўскага.
Па словах дыпламата, Беларусь у такой сітуацыі неабходна далучаць у супрацоўніцтва і з ЕС, і з Расіяй. Ён папрасіў працягнуць Беларусі руку дапамогі ў сувязі з той эканамічнай сітуацыі, у якой яна апынулася ў сувязі з эканамічнымі праблемамі ў Расіі.
Разам з тым Шыдлоўскі дадаў, што каля беларускіх межаў ідзе вайна, а на захад ад Беларусі пачалася гонка ўзбраенняў. Таму, зазначыў дыпламат, Беларусь адчувае пагрозу свайму суверэнітэту і незалежнасці ў такой нестабільнай сітуацыі.
![http://euroradio.by/files/field/image/2015/01/shydlouski-3101.jpg shydlouski-3101.jpg](http://euroradio.by/files/field/image/2015/01/shydlouski-3101.jpg)
Фота — sb.by і belaruspartisan.org