БНФ просіць пра фінансавую дапамогу

З 2017 года партыйцы будуць плаціць большыя плацяжы па арэндзе і камунальных паслугах.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Фінансава дапамагчы — з адпаведным зваротам да беларусаў звярнулася адна з найстарэйшых  беларускіх партый БНФ.
«Ёсць падставы меркаваць, што ў бліжэйшы час уладныя структуры краіны будуць  ствараць для апазіцыйных партый і арганізацый, у тым ліку для Партыі БНФ і ГА “БНФ «Адраджэньне»”, яшчэ больш жорсткія ўмовы іх існавання, паставіўшы іх на мяжу выжывання. Як, напрыклад, праз павелічэнне з пачатку 2017 года плацяжоў па арэндзе і за камунальныя паслугі.
Ваша падтрымка вельмі важкая для БНФ з мэтай арганізацыі яго дзейнасці як абаронцы нацыянальных інтарэсаў Беларусі і інтарэсаў беларускага народа», — гаворыцца ў звароце Управы БНФ.
Рэквізіты для ахвяравання:
ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАННЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”, разліковы рахунак 3015 1001 47004 у банку ААТ “Банк БелВЭБ” філіял Мінскае аддзяленне №2. код 226
УНП: 100052236
У графе “прызначэнне плацяжу” пазначыць:
— для ахвяраванняў на статутную дзейнасць — “бязвыплатны ўзнос”;
— для ахвяраванняў на аплату сядзібы — “бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшкання”.
Ахвяраванні можна ўносіць  непасрэдна і ў офісах БНФ у Мінску і абласных цэнтрах.