Былога міліцыянта хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Паўторна

Былы працаўнік цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна Міхаіл Грамыка, які нядаўна быў звольнены з працы і пакараны арыштам за ўдзел у абароне Курапатаў, зноў можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

gramyka.jpg


«Учора мне патэлефанавалі з Маскоўскага РУУС і запрасілі на размову. Ім прыйшло паведамленне адпаведнае з ГУУС. Распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 9.2 КаАП – паклёп», – цытуе Міхаіла ГрамыкуБелСат.
Паводле яго, у ГУУС убачылі паклёп на міліцыю, у тых заявах, якія ён зрабіў у інтэрв’ю «Белсату» 24 ліпеня. Артыкул 9.2 прадугледжвае штраф у памеры да 30 базавых велічыняў (735 рублёў).
Інтэрвʼю, за якое могуць аштрафаваць Міхаіла Грамыку: