Крыніцы: У выпадку эскалацыі рэпрэсій у Беларусі могуць адабраць права правядзення Еўрапейскіх гульняў
Працягваюцца затрыманні па «справе БЕЛТА» — у ізалятары знаходзіцца асноўная рэдактура партала TUT.by уключна з галоўнай рэдактаркай Марынай Золатавай, сёння раніцай затрымана і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына.
Як заходнікі ўспрымаюць дзеянні беларускіх улад? Як сказалі «Нашай Ніве» дыпламатычныя крыніцы, Еўропа перажывае фрустрацыю — расчараванне ад чарговы раз няспраўджаных спадзяванняў.
Цяпер заходнікі ўзгадняюць свае пазіцыі.
Сярод іншых, разглядаецца варыянт адабраць у Беларусі права на правядзенне Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.
Крыніцы падкрэсліваюць, што еўрапейцы не зацікаўленыя ў такім варыянце падзей, але разглядае як магчымы сцэнар і такі.
Мінск атрымаў права на правядзенне другіх Еўрапейскіх гульняў у 2016-м годзе. Гульні хацела прыняць і Расія, але допінгавы скандал пазбавіў яе шанцаў.
Жаданне прыняць у сябе гульні, апроч таго, выказвалі Польшча, Брытанія і Турцыя.
Паводле nn.by