Хрысціянскія дэмакраты Міншчыны падалі дакументы на рэгістрацыю
3 лістапада беларускія хрысціянскія дэмакраты Мінскай вобласці падалі дакументы ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама для рэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Хрысціянскія дэмакраты Міншчыны», паведаміў кіраўнік аб’яднання Павел Пракаповіч.
Устаноўчы Агульны сход грамадскага аб'яднання «ХДМ» адбыўся ў Мінску 4 кастрычніка. На сходзе былі абраныя старшыня грамадскага аб'яднання, яго намеснікі, Рада і Рэвізійная камісія.