Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Дзярждэпа ЗША

У Вашынгтоне Святлана Ціханоўская сустрэлася з намесніцай дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман і дзяржсакратаром Энтані Блінкенам.

08c10000_0a00_0242_b266_08da2a1c28ad_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s_8jmpd.webp

Намеснік дзяржсакратара Вэндзі Шэрман сустрэлася з лідарам дэмакратычнай апазіцыі Беларусі Святланай Ціханоўскай, гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпа. Яны абмеркавалі пастаянную падтрымку рэжымам Лукашэнкі несправакаванай вайны Расіі супраць Украіны і намаганні ЗША па прыцягненні рэжыму да адказнасці за яго саўдзел, а таксама за яго пастаянныя рэпрэсіі ў адносінах да правоў чалавека і дэмакратычных свабод.
Дзяржаўны сакратар Энтані Блінкен далучыўся да групы на частку сустрэчы.

08c20000_0a00_0242_05e8_08da2a1c28ac_w650_r0_s_zhw5j.webp


Намеснік дзяржсакратара Шэрман разам са спадарыняй Ціханоўскай заклікалі пакласці канец працягламу падаўленню дэмакратычных галасоў рэжымам Лукашэнкі і да безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, і падкрэслілі нязменную падтрымку Злучанымі Штатамі дэмакратычных памкненняў беларускага народа.