Ціханоўская: Крым будзе ўкраінскім

Святлана Ціханоўская, выступаючы на сумесным мітынгу беларускай і ўкраінскай дыяспар каля будынка Белага Дома ў Вашынгтоне, выказалася адносна Крыма.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай


«Беларусы ніколі не падтрымлівалі акупацыю Крыма, і мы ведаем, што Крым належыць Украіне, ён акупаваны расійскай тэрыторыяй, і я ведаю, што ўкраінцы гэтую тэрыторыю павінны сабе вярнуць. Я ўпэўнена, што грамадзянская, міжнародная супольнасць у гэтым іх падтрымае. …Крым будзе ўкраінскім», — заявіла яна.
reform.by