Ва Украіне канфіскавалі сотні беларускіх халадзільнікаў
Ва Украіне працягваюць канфіскоўваць беларускую маёмасць, якая апынулася на ўкраінскай тэрыторыі.
![kanfiskacyjaukr.jpeg kanfiskacyjaukr.jpeg](/img/v1/images/kanfiskacyjaukr.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адбываецца гэта з-за расійскай агрэсіі. Як паведамляе Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны, на складах у Хмяльніцкім знайшлі груз з Беларусі: 222 халадзільнікі і 16 маразільнікаў. Яго кошт ацанілі на суму 1 млн 900 тысяч грн (больш за 60 тысяч еўра).
Беларускую прадукцыю перадалі Хмяльніцкай абласной вайсковай адміністрацыі для выкарыстання ўкраінскімі вайскоўцамі.
![kanfiskacyjaukr2.jpeg kanfiskacyjaukr2.jpeg](/img/v1/images/kanfiskacyjaukr2.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![kanfiskacyjaukr3.jpeg kanfiskacyjaukr3.jpeg](/img/v1/images/kanfiskacyjaukr3.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасля пачатку вайны ўкраінскія ўлады актыўна займаюцца нацыяналізацыяй беларускай маёмасці. Гэта сотні ці нават тысячы вагонаў і цыстэрнаў з Беларусі, беларускі карабель, грузавікі, сталь і калійныя ўгнаенні. Адказаць "сіметрычна" на гэта афіцыйны Мінск не можа.
Паводле Еўрарадыё