«Чацвёрты пакет санкцый ЕС, хутчэй за ўсё, будзе ўжыты да груп прыватных асобаў, і гэта будзе значны пакет»

Каля 50 асобаў увойдуць у чацвёрты пакет санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі. Ці будуць гэта толькі людзі, ці ў тым ліку і кампаніі — пакуль невядома.

quorum_graphics_eu_4af141cf.png

«Чацвёрты пакет, хутчэй за ўсё, будзе ўжыты да груп прыватных асобаў, і гэта будзе значны пакет», — паведаміў Reuters адзін з дыпламатаў ЕС.

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль раней паспадзяваўся, што ў бліжэйшыя тыдні будуць прынятыя новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Верагодна, гэта адбудзецца ў чэрвені.

Паводле «Еўрарадыё».