Чаму Кабякоў раптам стаў не падобны на сябе
Над беларускім прэм'ерам пачалі згушчацца хмары?
Заўсёды асцярожны ў выказваннях прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у аўторак быў не падобны на сябе. Выступаючы на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў, чыноўнік даволі самаўпэўнена абвясціў, што беларуская эканоміка «паступова выходзіць з рэцэсіі».
— Валавы ўнутраны прадукт на 0,3% перавысіў узровень аналагічнага перыяду мінулага года пры прагнозе 99,6%, — абгрунтаваў сваю пазіцыю прэм'ер.
Такі аргумент нават з пункту гледжання абывацеля здаецца слабым, асабліва ўлічваючы, што ў двух з трох месяцаў з пачатку года эканоміка дэманстравала падзенне (у студзені на -0,5%, а ў студзені-лютым на -1%).
Невялікі ўсплёск актыўнасці адбыўся толькі ў сакавіку, што і забяспечыла выніковы рост за квартал у межах 0,3%. Аднак такія дадзеныя цалкам маглі быць звязаныя з нюансамі статыстыкі або сезонным ваганнем попыту. У любым выпадку, гэта не дае падставы казаць, што эканоміка выходзіць з крызісу.
Тым не менш, Кабякоў зрабіў гэта.
Асабліва дзіўна гэта заяву выглядае на фоне таго, што адразу дзве буйныя міжнародныя арганізацыі далі несуцяшальныя прагнозы. Да прыкладу, МВФ прагназуе спад эканомікі Беларусі ў 2017 годзе на 0,8%, а Сусветны банк — на 0,5%.
Змена ў паводзінах прэм'ера-акуратыста можа казаць аб тым, што над яго галавой пачалі згушчацца хмары, а кіраўнік краіны сур'ёзна задумаўся пра перастаноўкі ў Саўміне. У гэтай сітуацыі Кабякоў вымушаны дзейнічаць так, як заведзена ў асяроддзі беларускіх чыноўнікаў — а менавіта, рабіць добрую міну пры дрэннай гульні.
Паводле gazetaby.com