Чыноўнікі, дэпутаты, ЦВК, суддзі: Каму цяпер спатрэбіцца спецдазвол, каб выехаць за мяжу?

Новаўвядзенне наконт атрымання спецдазволу для выезду за мяжу тлумачыцца інтарэсамі нацыянальнай бяспекі.

_zabarona___kraina___belarus___minsk__fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__2___2__logo.jpg

Для выезду беларускіх дзяржслубоўцаў за мяжу з гэтага часу спатрэбіцца спецдазвол. Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цяпер чыноўнікаў будуць выпускаць з краіны выключна па спецдазволах. Узгадненне выезду з краіны цяпер неабходна дзяржслубоўцам (кіраўнікам дзяржарганізацый і супрацоўнікам, дапушчаным да дзяржсакратароў у структурах са штатам звыш 200 чалавек), суддзям, работнікам ЦВК, кіраўнікам і работнікам мясцовых адміністрацый, кіраўнікам і дэпутатам палат парламента.

Узгадненне выезду з Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца на падставе заявы, якая падаецца, як правіла, за 10 каляндарных дзён да даты выезду.

У заяве павінны быць указаны: краіна (краіны), планаваная (планаваныя) да наведвання і (або) руху транзітам, мэта паездкі, адрас (адрасы) знаходжання, кантактныя даныя заяўніка.

Рашэнне аб узгадненні выезду або аб адмове ва ўзгадненні афармляецца рэзалюцыяй.

Новаўвядзенне тлумачыцца інтарэсамі нацыянальнай бяспекі.

Глядзіце таксама

Нагадаем, як пісаў «НЧ», яшчэ ў траўні набылі моц папраўкі ў закон «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь». Папраўкі прадугледжвалі абмежаванні для пэўных катэгорый грамадзян, якім для таго, каб выехаць за мяжу, спатрэбіцца дазвол Лукашэнкі альбо КДБ. Ужо тады, ад моманту апублікавання, КДБ займела паўнамоцтвы забараніць выезд за мяжу тым, хто знаходзіцца «на прафілактычным уліку ў органах дзяржаўнай бяспекі», а таксама людзям, якім нельга пакідаць краіну з меркаванняў «нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

Паводле «Беларусы і рынак»