Да чацвёртага пакета санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі далучыліся яшчэ шэсць краін


Да прынятага Радай ЕС 21 чэрвеня чацвёртага пакета санкцый у дачыненьні да афіцыйнага Мінска далучыліся шэсць краін. Гэта кандыдаты на ўступленне ў Еўрасаюз Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама краіны-ўдзельніцы Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, якія не ўваходзяць у ЕС, — Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія.

1772f745a13448c0b0ca1595a3948e42dbf726807b8fc400fc99a2da139e.jpg

Гэтыя краіны ўжывуць захады, каб іх нацыянальная палітыка ў гэтым пытанні адпавядала рашэнню Рады ЕС.

Адзінай краінай, якая кандыдуе ў Еўрасаюз, але не падтрымала гэты пакет санкцый, была Сербія. З рашэннямі, прынятымі 21 чэрвеня, яна пагадзілася толькі часткова.

Гэты пакет датычыць 78 фізічных асоб і васьмі кампаній — «МАЗ», «БелАЗ», «Белаэранавігацыя», «Bremino Group», «Globalcustom», «Новая нафтавая кампанія», «Logex», «Sohra».