Дашкевіча аштрафавалі за тое, што яго збілі міліцыянты
Суд Партызанскага раёну Менска аштрафаваў лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча на 10 базавых велічынь за «непадпарадкаванне міліцыі» і на 45 — за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі».
![img_5440_logo_1.jpg img_5440_logo_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/img_5440_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сумарны штраф — 50 базавых велічыняў альбо 1050 рублёў, больш суд прызначыць ня мае права.
Пра гэта з залі суду паведамляе праз Twitter тэлеканал «Белсат». Карэспандэнтку Свабоды выдалілі з суду за фота сведкаў-АМАПаўцаў, хоць здымкі не забаранялі. Дашкевіч не прысутнічаў на прысудзе — ён паехаў на суд над Уладзімерам Кондрусем. паведамляе Радыё Свабода. Раней Дашкевіч казаў, што пойдзе на суд над сабой толькі каб даведацца і абвясціць імёны сведкаў-АМАПаўцаў.