Для барацьбы з сепаратыстамі ва Украіне фармуецца беларускі атрад “Пагоня”
Пра гэта намеснік кіраўніка Валынскай абласной рады Ігар Гузь напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Ігар Гузь, фота Facebook
“Гэта мой пабрацім, беларускі нацыяналіст, сябра Вітушка. Ужо сёння ён і яго сябры ва Украіне праходзяць спецпадрыхтоўку для ўдзелу ва ўкраінскіх добраахвотніцкай батальёнах супраць маскоўскіх акупантаў на Усходзе Украіны! У бліжэйшы час будзе сфарміраваны беларускі атрад супраціву "Пагоня". Запрашаем беларускіх патрыётаў далучыцца да абароны ўкраінскай зямлі. Без свабоднай Украіне, не будзе свабоднай Беларусі! Прашу ўсіх неабыякавых беларусаў і ўкраінцаў дапамагчы хлопцам з набыццём амуніцыі! У першую чаргу патрэбныя бронекамізэлькі і каскі! Справаздачу прадаставім! Грашовую дапамогу можна выслаць праз PayPal: tatsiana.elavaya@gmail.com і на картку ПриватБанк 5168 7572 6058 0669 Лавришик О.О.”, — паведаміў Гузь.