Расійскі палітык Сяргей Глазьеў прапаноўвае прылічыць СБУ да тэрарыстычных арганізацый
Служба бяспекі Украіны з'яўляецца злачыннай арганізацыяй, якая працуе цалкам пад амерыканскім кантролем.

Сяргей Глазьеў
Пра гэта заявіў РІА Новости расійскі эканаміст, палітык, акадэмік РАН Сяргей Глазьеў, каментуючы рашэнне аб распачынанні ў яго дачыненні крымінальнай
вытворчасці.
Раней СМІ паведамілі, што СБУ распачала ў дачыненні да Глазьева крымінальную справу за публічныя заклікі да развязвання ваеннага канфлікту.
Як зазначыў Глазьеў, нічога нечаканага ў гэтым рашэнні няма, "таму што СБУ, па сутнасці выконвае такую ж функцыю сёння ва Украіне, як у фашысцкай Германіі
выконвала гестапа". "СБУ сёння з'яўляецца злачыннай арганізацыяй, а яе кіраўніцтва — цалкам кантралюецца амерыканскімі спецслужбамі. То бок гэта арганізацыя,
якая робіць беззаконне ва Украіне, учыняючы злачынствы супраць народа Украіны", — заявіў Глазьеў.
Паводле яго слоў, кіраўніцтва СБУ, "як вядома, кіруе карнай аперацыяй на паўднёвым усходзе краіны", і гэтыя людзі вінаватыя ў масавых забойствах украінскіх грамадзян і
арганізацыі гэтых масавых забойстваў. "Ні пра якія прававыя метады і прававую культуру казаць не даводзіцца", — сказаў Глазьеў.
Апрача таго, ён падкрэсліў, што "клапаціцца трэба не пра тое, як і супраць каго яны распачынаюць крымінальныя справы, а пра ахвяраў, лік якім ідзе ўжо на тысячы". "Цалкам
лагічна было б, абапіраючыся на шматлікія сведчанні грамадзян, прылічыць СБУ да тэрарыстычных арганізацый", — рэзюмаваў Глазьеў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН