«Свабоду палітвязням!» ды «Слава Украіне!»: у цэнтры Масквы адбыўся пратэст супраць Пуціна

Некалькі дзясяткаў жыхароў расейскай сталіцы выйшлі на мітынг супраць Пуціна 6 ліпеня.

Людзі праспявалі ўсім вядомы хіт « Пуцін х..ло», адна з жанчын была ў кашульцы з адпаведным надпісам. У руках пратэстоўцы трымалі плакаты з лозунгам «Свабоду палітвязням!» ды скандавалі «Далоў уладу чэкістаў».
 

7.07.2014: Акцыя супраць Пуціна ў Маскве. Відэа: Inforesist

Паліцыянты спрабавалі скончыць акцыю, вырываючы ў актывістаў транспарант. Пазней некаторых з іх усё ж атрымалася зацягнуць у аўтазак.
 

Ужо адтуль затрыманыя працягнулі спяваць гімн Украіны і скрозь рашоткі крычалі: «Далоў узурпатара Путлера».


belsat.eu