Дзень Волі 2023. Зянон Пазьняк, кабінет Ціханоўскай і беларусы (шмат Фота)
Тысячы беларусаў аб’ядналіся ў Варшаве, каб разам адсвяткаваць Дзень Волі. З надзеяй наступным разам сустрэцца на роднай зямлі.
А 13 гадзіне па Варшаўскім часе ў польскай сталіцы стартавала найбуйнейшая беларуская акцыя — марш, прысьвечаны Дню Волі. 105 гадоў таму ў гэты дзень была падпісаная Трэцяя Ўстаўная грамата, згодна зь якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчала незалежнасьць.
На чале калёны ішоў Зянон Пазьняк разам з Паўлам Усавым і Зьмітром Шчыгельскім.
Фота Паўла Хадзінскага
Таксама на акцыі прысутнічалі Валеры Сахашчык, Павал Латушка, Аляксандар Азараў, Вольга Кавалькова, ксёндз Вячаслаў Барок і тысячы годных беларусаў з бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Таксама перад калёнай ехалі дзьве баявыя машыны з сымболікай палка Кастуся Каліноўскага, што змагаецца за свабоду Украіны.
Ксёндз Вячаслаў Барок. Фота Паўла Хадзінскага
Пазьней, падчас сьвяточнага канцэрта, па відэасувязі зь вітальным словам да беларусаў зьвярнуліся Івонка Сурвілла і Сьвятлана Ціханоўская. На маршы чуліся лёзунгі
Падчас маршу беларусаў напаткаў моцны дождж і нават град, аднак, нягледзячы на перашкоды, нашыя адважныя суайчыньнікі дайшлі да канчатковага пункту шэсьця.
Спадзяемся, і да агульнай канчатковай мэты — вызваленьня Беларусі — мы разам дойдзем як мага хутчэй.
Фота Паўла Хадзінскага
З Днём Волі!