Джо Байдэн запрасіў Святлану Ціханоўскую на сустрэчу

Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыслаў Святлане Ціханоўскай запрашэнне на сустрэчу. Пра гэта паведаміла сама Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

8e915f93_775a_4a74_a0a5_dad3aaaeec4a_w1023_r1_s.jpg


«Мы, вядома ж, плануем сустрэчу з Джо Байдэнам. У нас ужо ёсць запрашэнне на такую сустрэчу. У найбліжэйшых планах у нас Вялікабрытанія, Нарвегія. Цяпер мы будзем таксама рухацца і на ўсходнія краіны», — сказала яна.