Святлана Ціханоўская хоча сустрэцца з Уладзімірам Пуціным
Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода.

Святлана Ціханоўская хоча сустрэцца з Уладзімірам Пуціным.
«Я хацела б пагаварыць. І беларусы гэтага вельмі чакаюць. Не падтрымкі рэжыму (Лукашэнкі), а заявы пра беларусаў, пра наша жаданне будаваць сваю будучыню разам, а не намаганнямі аднаго чалавека», – сказала Ціханоўская.