ЕС рыхтуе санкцыі ў дачыненні да «Белавія»

ЕС рыхтуе санкцыі ў дачыненні да "Белавія" і прыкладна дзясятка прадстаўнікоў авіяцыйных уладаў Беларусі, паведамляе reuters.com са спасылкай на тры дыпламатычных крыніцы.

_aeraport__samalet___vylet__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg


Па словах трох дыпламатаў, Еўрапейскі Саюз рыхтуе санкцыі ў дачыненні да нацыянальнай авіякампаніі Беларусі і каля дзясятка вышэйшых службовых асоб беларускай авіяцыі. Гэта часовая мера перад увядзеннем эканамічных санкцый пасля вымушанай пасадкі пасажырскага самалёта.
Прапанаваныя замарожванне актываў і забароны на паездкі з'яўляюцца часткай пакета новых санкцый у дачыненні да Беларусі з боку краін ЕС, якія абураныя тым, што 23 траўня самалёт Ryanair прызямліўся ў Мінску для арышту журналіста-дысідэнта і ягонай сяброўкі.
Урады ЕС, якія характарызыюць інцыдэнт як дзяржаўнае пірацтва, заяўляюць, што яны нацэлены на сектары, якія маюць цэнтральную ролю ў эканоміцы Беларусі, каб пакараць Аляксандра Лукашэнку. Гэта могуць быць продаж аблігацый, нафтавы сектар і калійныя ўгнаенні, буйны беларускі экспарт.
Са слоў дыпламатаў, да ўвядзення такіх эканамічных санкцый блок, як чакаецца, да 21 чэрвеня, калі сустрэнуцца міністры замежных спраў ЕС, пагодзіцца на меншы санкцыйны спіс у дачыненні да фізічных і дзвюх юрыдычных асоб у якасці хуткага прамежкавага адказу. Чакаецца, што сярод іх будуць высокапастаўленыя чыноўнікі міністэрства абароны і транспарту Беларусі, вайскоўцы з ВПС, высокапастаўлены чыноўнік Мінскага аэрапорта і высокапастаўлены чыноўнік грамадзянскай авіяцыі, паведамілі дыпламаты.
У чорны спіс і забарону на вядзенне бізнесу з ЕС трапляе яшчэ адно дзяржаўнае прадпрыемства з авіяцыйнага сектара.