Еўракамісія рэкамендавала прызнаць Украіну кандыдатам у сябры ЕС
Еўракамісія зацвердзіла высновы наконт заяўкі на ўступленне ў ЕС Украіны. Украіне рэкамендана даць статус кандыдата на сяброўства ў ЕС.

Фота з сайта www.pravda.com.ua
Еўракамісія рэкамендавала даць Украіне статус кандыдата на сяброўства ў ЕС. Пра гэта паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у Бруселі ў пятніцу, 17 чэрвеня.
У гэты дзень калегія еўракамісараў зацвердзіла высновы па заяўках на ўступленне ў ЕС Украіны, Малдовы і Грузіі, адзначае DW.
"Еўракамісія рэкамендуе радзе, па-першае, даць Украіне еўрапейскую перспектыву і, па-другое, даць Украіне статус кандыдата", — заявіла Урсула фон дэр Ляен.
Чакаецца, што пытанне аб прадастаўленні статусу кандыдата разгледзяць прэзідэнты і прэм'еры краін ЕС на саміце ў Бруселі 23–24 чэрвеня. Для станоўчага рашэння неабходна аднагалосная падтрымка ўсіх 27 дзяржаў Еўрасаюза.
З набліжэннем саміту усё больш еўрапейскіх урадаў выказваюцца за прадастаўленне на ім Малдове і Украіне статусу кандыдата.