Еўрасаюз можа зацвердзіць трэці пакет беларускіх санкцый у найбліжэйшыя дні
Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін ЕС можа ўзгадніць трэці пакет санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў заўтра, у сераду 16 снежня. Пра гэта напісаў у Твітэры журналіст Рыкард Ёзвяк са спасылкай на крыніцы ў ЕС.
Паводле яго інфармацыі, санкцыі будуць уведзеныя ў дачыненні да 29 фізічных асоб і 7 юрыдычных асоб. Адпаведна, у чацвер рашэнне аб трэцім пакеце санкцый можа быць зацверджана Саветам ЕС, паведамляе REFORM.by.
Раней паведамлялася, што ў трэці пакет могуць патрапіць каля 40 чалавек і кампаній. Міністры замежных спраў ЕС ініцыявалі працу над ім 19 лістапада.
Пад дзеянне раней уведзеных санкцый трапілі 55 чалавек, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка. Абмежавальныя меры ўключаюць блакаванне рахункаў і забарону на ўезд у ЕС.