Германскі ўпаўнаважаны па правах чалавека Лёнінг заклікае Беларусь не прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды
У сувязі з рашэннем прэзідэнта Лукашэнкі не прымяняць памілаванне да асуджаных да смяротнага пакарання Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ўпаўнаважаны па правах чалавека Маркус
Лёнінг заявіў сёння (15.03.):
«З узрушэннем я даведаўся аб адмове ў памілаванні асуджаных да смяротнага пакарання Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Я настойліва заклікаю прэзідэнта Лукашэнку не прыводзіць
смяротныя прыгаворы ў выкананне.

Смяротнае пакаранне нельга апраўдаць ні з этычнага, ні з палітыка-прававога пункта гледжання. Яно не з'яўляецца адэкватным сродкам у барацьбе са злачыннасцю. Ніколі не магчыма выключыць судовыя
памылкі. Беларускае кіраўніцтва павінна ўвесці мараторый на прымяненне смяротнага пакарання з мэтай яго далейшай канчатковай адмены».
Паводле Аддзела прэсы Пасольства Германіі ў Мінску