Ганна Канапацкая зняла сваю кандыдатуру на пасаду старшыні АГП

Але заявіла аб сваёй гатоўнасці падтрымліваць новага старшыню партыі.

kanapatskaya.jpg


На сваёй старонцы ў Facebook дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая паведаміла аб тым, што не будзе балатавацца на пасаду старшыню партыі. Прычына, як паведаміла яна - недахоп магчымасцяў з улікам яе дэпутацкай працы.
"Падчас мінулага перыяду часу [...] мая каманда правяла сур'ёзнае даследаванне і аўдыт дзейнасці АГП за некалькі год. Вынікам гэтай працы стала выніковая справаздача, якая выявіла маю недаацэнку сур'ёзных праблем у Аб'яднанай грамадзянскай партыі. На павестцы дню нашай партыі мусіць стаяць сістэмная, структурная перазагрузка. Для яе ажыццяўлення патрабуецца штодзенная стараная праца на працягу некалькіх год. Сумяшчэнне дэпутацкай працы ў Палаце прадстаўнікоў з рэалізацыяй маёй абноўленай праграмы рэформаў АГП не прадстаўляецца магчымым".
[...]
Я гатовая падтрымліваць новага старшыню партыі ў напрамку ўзнаўлення Аб'яднанай грамадзянскай партыі, вяртанне ей аўтарытэту і павагі ў грамадстве. Разам мы зробім болей".

Нагадаем, Ганна Канапацкая заявіла аб жаданні балатавацца на пост старшыні АГП каля паўгода таму.