«Ідзіце да перамогі!»: Сяргей Ціханоўскі перадаў пасланне з-за кратаў

Палітвязень звярнуўся да беларусаў на гадавіну пачатка пратэстаў.

photo_2021_08_09_11_42_46.jpg

«З-за нежадання расстацца з уладай у Беларусі цалкам разгромлена свабода выказваць уласнае меркаванне, свабода збірацца, свабода атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, рэпрэсаваныя незалежныя СМІ, праваабарончыя арганізацыі, няма закона і даверу да праваахоўнай і судовай сістэм.

Але беларусы знайшлі салідарнасць і ўпершыню адчулі сябе нацыяй, убачылі вялікую падтрымку за мяжой. Па сутнасці, ідзе агульнапланетная рэкламная кампанія Беларусі. Пасля перамогі дэмакратыі, якая непазбежная, мы зможам гэтую сусветную вядомасць выкарыстоўваць для дынамічнага развіцця дзяржавы, кажу гэта як рэкламнік з 15-гадовым стажам. Ідзіце да перамогі!» — заклікае Ціханоўскі.