Івонка Сурвіла звярнулася да Пятра Парашэнкі
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.
Яна просіць надаць загінуламу на Майдане Міхаілу Жызнеўскаму званне Героя Украіны.
“Магчыма, Вам вядома, што ў Беларусі ладзяцца акцыі ў падтрымку Украіны, іх арганізатары ды ўдзельнікі расплачваюцца за гэта арыштамі і штрафамі. Аднак самую вялікую плату заплаціў сваім жыццём грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі, які загінуў на Майдане ў ліку Герояў „Нябеснай Сотні”. Гэтым людзям пасмяротна надалі званне Героя Украіны — аднак у іх ліку няма беларуса Міхаіла Жызнеўскага”, – напісала Івонка Сурвіла ў сваім лісце.