Януковіч-малодшы пра «размову» з Лукашэнкам: яго разыграў пранкер Ваван
Народны дэпутат, сын экс-прэзідэнта Віктар Януковіч-малодшы заявіў, што не вёў тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
![janukovicz_jr.jpg janukovicz_jr.jpg](/img/v1/news/full/janukovicz_jr.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Віктар Януковіч-малодшы
Аб гэтым ён напісаў у сваім Facebook.
"Многія, у тым ліку Мустафа Найем (абапіраючыся на нейкія "надзейныя крыніцы"), задалі мне пытанне адносна маіх перамоў з прэзідэнтам Лукашэнка. Адкажу коратка: я - сціплы
чалавек, не пакутую маніяй велічы, не пляту дзяржаўных інтрыг, не здзяйсняю дзяржаўных пераваротаў для развалу Украіны, і не лічу сябе ўпаўнаважаным весці перамовы з кіраўнікамі іншых дзяржаў. А
спадара Лукашэнку, падобна, разыграў вядомы тэлефонны хуліган - пранкер Ваван", - напісаў Януковіч-малодшы.
Нагадаем, журналіст Мустафа Найем ў сваім Facebook са спасылкай на крыніцу паведаміў пра тое, што сям'я экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча шукае прытулак у Беларусі.
Пазней выданне LB.ua размясціла аўдыёзапіс размовы, дзе чалавек, голас якога падобны да голасу народнага дэпутата
Віктара Януковіча-малодшага, гаворыць з чалавекам, голас якога падобны да голасу прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
obozrevatel.com