Прэс-служба Лукашэнкі пра званок ад «сына Януковіча»: Каментароў не будзе

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі не каментуе аўдыёзапіс тэлефоннай размовы, які з'явіўся на рэсурсе LB.ua.



alexandr_lukashenko.jpg

На аўдыёзапісе чалавек, голас якога падобны да голасу народнага дэпутата Віктара Януковіча-малодшага, гаворыць з іншым, чый голас падобны да голасу прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
«Каментароў на гэты конт не будзе», — паведамілі Радыё Свабода ў прэс-службе беларускага прэзідэнта.
Блог Еўрамайдана паведамляе, што аўдыёзапіс — розыгрыш пранкера Vovan222.
Пранкер Vovan222, які, імаверна, размаўляў праз тэлефон з Аляксандрам Лукашэнкам ад імя Віктара Януковіча-малодшага, сына былога ўкраінскага прэзыдэнта, абяцае расказаць усе падрабязнасці заўтра, 17 чэрвеня. Сваёй датычнасьці да з'яўленьня аўдыёзапісу ён не адмаўляе.
svaboda.org