ЕС і Рада Еўропы заклікалі Беларусь змякчыць вынесеныя ў 2013 годзе смяротныя прысуды
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральны сакратар Рады Еўропы прынялі супольную дэкларацыю з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.
"Еўрапейскі саюз і Рада Еўропы зноў заяўляюць пра сваю цвёрдую і абсалютную нязгоду з вышэйшай мерай пакарання ў любых выпадках і пры любых абставінах і аб намеры дамагацца яе адмены ва ўсім свеце.
Мы глыбока занепакоеныя рэгрэсам ў некаторых краінах, які выяўляецца ў выглядзе масавых судовых разглядаў, што прыводзяць да вялікай колькасці смяротных прысудаў, пашырэння ўнутранага заканадаўства з пункту гледжання ўжывання смяротнага пакарання ці аднаўлення пакаранняў смерцю па сканчэнні некалькіх гадоў", — гаворыцца ў заяве.
Таксама ў дэкларацыі гаворыцца пра неабходнасць змякчэння смяротных прысудаў, вынесеных беларускімі судамі ў 2013 годзе, якія яшчэ не паспелі прывесці ў выкананне. Аўтары дэкларацыі заклікаюць беларускія ўлады цалкам адмяніць расстрэлы, першым крокам адмены павінен стаць мараторый на смяротнае пакаранне.