“Еўраопт” адмовіўся ад акцыі “Георгіеўская стужка”

Падрабязнасцяў і прычын адмовы ў гандлёвай сетцы не тлумачаць. “Без каментароў. Таму што можа быць шмат негатыву па гэтым пытанні. З учарашняга дня ўсе тэлефануюць, пытаюць…”, — расказваюць у рэкламным аддзеле гандлёвай сеткі.



jeuraopt.jpg

Як даведалася Еўрарадыё, акцыя “Георгіеўская стужка”, анансаваная гандлёвай сеткай 6 траўня, не адбудзецца. Напярэдадні “Еўраопт” абвясціў пра набор валанцёраў для раздачы стужак. Іх праца ацэньвалася ў 25 тысяч рублёў за гадзіну.

Падобныя акцыі гандлёвая сетка ладзіла і ў папярэднія гады. Аднак тады рэкламны ход “Еўраопта” не выклікаў такога рэзанансу, як сёлета.

Паводле euroradio.fm