Юнкер паабяцаў уважліва сачыць за сітуацыяй вакол БелАЭС
Еўрапейская камісія мае намер сачыць і не пакідаць без увагі сітуацыю вакол Беларускай АЭС, пра гэта заявіў прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер на прэс-канферэнцыі пасля саміту «Усходняга партнёрства», паведамляе DELFI.
«Што тычыцца АЭС у Астраўцы, мы з прэзідэнтам Літвы закранулі гэтае пытанне з беларускай дэлегацыяй. Я павінен сказаць ад імя Эўрапейскай камісіі, што мы не лічым, што гэта двухбаковае пытанне паміж Літвой і Беларуссю, гэта агульнаеўрапейскі пытанне. Мы адсочваем гэтую сітуацыю вельмі дасканала. Мы не можам дабравольна зарлюшчваць на ўсё гэта вочы», — заявіў Юнкер.
«Мы будзем сачыць за гэтым вельмі старанна», — дадаў ён.
Нагадаем, Вільня і Мінск па-ранейшаму вядуць спрэчкі з нагоды Астравецкай АЭС, якая будуецца. У лістападзе Беларусь перадала Еўрапейскай камісіі вынікі стрэс-тэстаў, праведзеных на станцыі, але ў Літве лічаць, што яны не дазваляюць казаць пра бяспеку аб'екта.
Беларуская АЭС ўзводзіцца за кошт крэдыту Расіі, для яе будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006 — тыпавы расійскі праект атамнай станцыі новага пакалення з выкарыстаннем вода-вадзянога энергетычнага рэактара ВВЭР-1200. Першая пастаўка ядзернага паліва на БелАЭС чакаецца ў канцы 2018 года. Увод у эксплуатацыю першага энергаблока запланаваны на 2019 г., другога — на 2020 й.
Паводле tut.by