Каардынацыйная рада адказала генпракурору

Рада сцьвярджае, што яе дзейнасьць законная, піша svaboda.org.

f0d4006d_0a9c_421a_abda_7ad0ec356bc7_w1023_r1_s.jpg


«У сувязі з публічнай заявай генеральнага пракурора А. У. Канюка аб узбуджэнні крымінальнай справы паводле арт. 361 КК РБ па факце стварэння Каардынацыйнай рады, лічым неабходным яшчэ раз пацвердзіць, што мэты Каардынацыйнай рады і спосабы дасягнення гэтых мэтаў выразна выкладзены ў Рэгламэнце Каардынацыйнай рады і прынятай рэзалюцыі.
Усе мэты і спосабы з'яўляюцца законнымі, заснаванымі на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Сябры Каардынацыйнай рады не распаўсюджвалі заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змяненьня канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, цi ажыццяўленню акту тэрарызму або дыверсіі, або да здзяйсьнення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».
Сёння Аляксандар Канюк заявіў, што дзейнасць Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады стала падставай для пачатку крымінальнай справы паводле артыкулу «аб захопе ўлады».