Калі ў Беларусі з'явіцца партыя ўлады?
Нягледзячы на запэўніванні кіраўніка беларускай дзяржавы, што краіне не патрэбна партыя ўлады, у апошні час з вуснаў чыноўнікаў самага рознага рангу гучаць заявы аб неабходнасці ператварэння
грамадскага аб'яднання «Белая Русь» у палітычную структуру. Каму гэта трэба?
Палітолаг Алесь Лагвінец лічыць, што ператварэнне «Белай Русі» ў палітычную партыю адбудзецца пасля парламенцкіх выбараў, якія павінны адбыцца восенню гэтага года.
Нягледзячы на запэўніванні кіраўніка беларускай дзяржавы, што краіне не патрэбна партыя ўлады, у апошні час з вуснаў чыноўнікаў самага рознага рангу гучаць заявы аб неабходнасці ператварэння грамадскага аб'яднання «Белая Русь» у палітычную структуру. Каму гэта трэба?
Палітолаг Алесь Лагвінец лічыць, што ператварэнне «Белай Русі» ў палітычную партыю адбудзецца пасля парламенцкіх выбараў, якія павінны адбыцца восенню гэтага года.
— Так ці інакш, у нас адбываецца інстытуцыялізацыя улады наменклатуры, і ў пэўны час на чале дзяржавы такое ўтварэнне спатрэбіцца, паколькі ён абапіраецца на наменклатуру і моцна ад яе
залежыць. Пакуль яе лаяльнасць забяспечваецца пэўнымі саступкамі з боку Лукашэнкі, — лічыць эксперт.
Разам з тым, беларускі прэзідэнт, на думку палітолага Аляксандра Класкоўскага, ставіцца да гэтай ідэі насцярожана. Эксперт адзначае два моманты.
— Па-першае, Лукашэнка паспрабаваў павесіць віну за тое, што ў Беларусі не развіваецца партыйнае жыццё, на Захад, маўляў, сама апазіцыя і заходнікі сваімі дэструктыўнымі дзеяннямі 19 снежня
2010 года падарвалі працэс лібералізацыі, які нібыта ўжо спела ў нетрах беларускага кіраўніцтва. Па-другое, выказванні Лукашэнкі на гэты конт досыць супярэчлівыя. Адсюль і перыядычныя выказванні
чыноўнікаў, якія, вядома, зацікаўлены, каб такая палітычная структура ўзнікла. Гэта заўсёды пасады, аклады і нават адносная аўтаномія, чаго, дарэчы, і апасаецца Лукашэнка. Бо тады, хоць і сімвалічна,
але трэба дэлегаваць рашэнне хай і на імітацыйным узроўні.
Разам з тым Аляксандр Класкоўскі прагназуе, што пасля парламенцкіх выбараў верагодны новы тур гульні з Захадам па імітацыі палітычнай адлігі ў краіне.
— У Мінску разумеюць: Расія — такі саюзнік, які ў любы момант можа «наехаць», і тады давядзецца хутка размарожваць заходні вектар, — адзначае палітолаг у інтэрв'ю «Заўтра тваёй краіны». — У рамках такой гульні магчыма стварэнне бутафорскай шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі. І не выключана, што ў адзін выдатны дзень «Белая Русь» стане партыяй улады. Але ў любым выпадку, Лукашэнка будзе старацца вельмі жорстка яе кантраляваць, і гэты працэс будзе ісці ў вельмі строгіх рамках. Не кажучы пра тое, што апазіцыя наўрад ці атрымае нейкія дадатковыя шырокія магчымасці.
Паводле pyx.by