Калі ў бюджэце пуста. Амаль 50 тысяч штрафу і шэсць гадоў калоніі — прысуд жыхару сталіцы

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 28 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 36-гадовага Міхаіла Тарасевіча.

Міхаіла Тарасевіча меркавана затрымалі 30 жніўня 2022 года, да суда ён утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска. Быў абвінавачаны па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

арт. 391 — «Абраза суддзі або народнага засядацеля»;

арт. 369 — «Абраза прадстаўніка ўлады»;

ч. 1 арт. 368 — «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»;

ч. 1 арт. 366 — «Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі»;

арт. 364 — «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»;

ч. 2 арт. 366 — «Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, здзейсненыя паўторна».

Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.

Судовы працэс пачаўся 22 лістапада і завяршыўся абвінаваўчым прысудам: па сукупнасці абвінавачванняў суддзя Вікторыя Шабуня канчаткова прызначыла Тарасевічу пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Таксама ён павінен выплаціць кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым і ўрон, нанесены спыненнем грамадскага транспарту ў памеры 49 тысяч рублёў, што складае амаль 20 тысяч долараў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: