Каманда Віктара Бабарыкі назвала канстытуцыйны рэферэндум непажаданым

Штаб і каманда Віктара Бабарыкі сцвярджаюць, што канстытуцыйныя змены, якія выносяцца на рэферэндум, не спрыяюць развіццю і дэмакратызацыі палітычнай сістэмы і не адпавядаюць грамадскаму запыту.

Меркаванне каманды экс-кіраўніка «Белгазпрамбанка» пра мэтазгоднасць канстытуцыйнай рэформы і магчымага рэферэндуму па папраўках у Канстытуцыю распаўсюдзіла прэс-служба штаба, піша АФН.

«Змены (у Канстытуцыю. — Заўв. рэд.) носяць ідэалагічны і фармальны характар, не ўлічваюць думкі значнай колькасці беларусаў і, як вынік, не спрыяюць вырашэнню бягучага ўнутранага палітычнага крызісу, — таксама сказана ў паведамленні. — У кароткатэрміновай перспектыве прыняцце прапанаваных змен фактычна замарожвае сітуацыю ў Беларусі, а ў сярэднетэрміновай — стварае небяспечныя перадумовы для ўзнікнення двоеўладдзя».

«Такім чынам, правядзенне прапанаванай канстытуцыйнай рэформы з'яўляецца непажаданым», — рэзюмуе штаб Бабарыкі.

У штабе таксама мяркуюць, што на галасаванне варта вынесці альтэрнатыўныя праекты паправак у Канстытуцыю, якія прапануюць розныя палітычныя сілы.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: