
Сёння перад пачаткам сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС высокі прадстаўнік Кэтрын Эштан адказала на пытанні журналістаў пра парадак дня сустрэчы.
У адказ на пытанне пра стаўленне ЕС да сітуацыі ў Беларусі Высокі прадстаўнік заўважыла: “Што тычыцца Беларусі, сёння раніцай абмеркаванне працягваецца. Зноў жа, сітуацыя ў Беларусі выклікае велізарную заклапочанасць, калі мы ўзгадаем пра тое, што адбываецца там з людзьмі, з тымі, хто ў зняволенні. Я вельмі шкадую, што Беларусь адмаўляецца ад патэнцыяльна моцных і важных сувязяў з Еўрапейскім саюзам — і палітычных, і эканамічных. Мы па-ранейшаму выказваем вельмі моцную пазіцыю і па-ранейшаму абвяшчаем, што лічым цяперашнюю сітуацыю непрымальнай, і сёння ў нас будзе яшчэ адна магчымасць абмеркаваць, што нам належыць зрабіць у гэтай сувязі.
Стэнаграма адказаў на ўсе пытанні месціцца тут: http://consilium.europa.eu/uedocs/cms_data/docs/pressdata/EN/foraff/128178.pdf
Паводле Delegation of the European Union to Belarus