Канадскі міністр замежных справаў пазваніў Ціханоўскай
Кіраўнік канадскага МЗС Франсуа-Філіп Шампань правёў тэлефонную размову са Святланай Ціханоўскай, — піша «Радыё Свабода» у сваім тэлеграм-канале.

«Я пагаварыў з лідарам апазіцыі Беларусі Святланай Ціханоўскай. Я пацвердзіў гатовасць Канады дапамагаць беларускаму народу. Мы сочым за разьвіццём падзей і абдумваем далейшыя крокі», — напісаў ён 15 жніўня ў сваім твітары.
Акрамя таго, канадскі міністр паведаміў, што абмеркаваў беларускую тэматыку і з кіраўніком МЗС Літвы Лінасам Лінкявічусам. «Я падзякаваў яму за тое, што Літва ў гэты няпросты час дапамагае Беларусі», — адзначыў Шампань.