Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам (відэа)
Гэта першы публічны выступ, запісаны пасля вымушанага ад'езду ў Літву.

Святлана Ціханоўская сказала, што з болем глядзіць на тое, што адбываецца ў апошнія дні, і заклікала ўлады пайсці на дыялог. У прыватнасці, заклікала кіраўнікоў выканкамаў стаць арганізатарамі мірных акцый пратэсту 15 і 16 жніўня. Таксама яна падзякавала забастоўшчыкам з заводаў і тым праваахоўнікам, якія сыйшлі са службы на знак пратэсту супраць гвалту.