Карбалевіч: Візіт Ціханоўскай у Вашынгтон вывеў беларускае пытанне на больш высокі ўзровень

Валерый Карбалевіч лічыць, што сустрэча Ціханоўскай з Байдэнам, хоць і была ў значнай ступені сімвалічнай, але «сімвалы ў палітыцы часам адыгрываюць вялізарную ролю». 

content_1__1_.jpg

Гэта палітолаг адзначыў у сваім допісе ў Тэлеграме

«Такім чынам, сустрэча Святланы Ціханоўскай з Джо Байдэнам усё ж адбылася. І гэта знакавая падзея. Сустрэча у значнай ступені сімвалічная, дэманстратыўная. Аднак сімвалы ў палітыцы часам адыгрываюць вялізарную ролю.

Джо Байдэн за паўгады свайго прэзідэнцтва сустрэўся пакуль з невялікай колькасцю замежных лідараў. І тым больш важна, што сярод іх аказалася і Святлана.

Візіт Ціханоўскай у Вашынгтон вывеў беларускае пытанне на больш высокі ўзровень у шкале прыярытэтаў замежнай палітыкі ЗША. І гэта галоўны вынік.

Цяпер актуальная задача, як перавесці гэты сімвалічны капітал у рэальную падтрымку Беларусі».