Кіраўнік алімпійскага саюза Германіі не выключае байкот Еўрапейскіх гульняў у Беларусі

Германія не выключае байкот Еўрапейскіх гульняў у Беларусі ў 2019 годзе. Аб гэтым кіраўнік Нямецкага алімпійскага спартыўнага саюза (DOSB) Альфонс Хёрман заявіў  14 жніўня ў інтэрв'ю радыёстанцыі Deutschlandfunk.

european_games_2019_800.jpg


Паводле яго слоў, сітуацыя ў Беларусі «выклікае трывогу». Пры гэтым Нямецкі алімпійскі спартыўны саюз лічыць, што «байкот не з'яўляецца добрым інструментам і можа быць разгледжаны толькі пры наяўнасці зусім непрымальных умоваў», паведаміў Хёрман. Тым больш што вынікі спаборніцтваў па 10 відах спорту пойдуць у залік кваліфікацыі на летнія Алімпійскія гульні-2020 у Токіо, і гэта неабходна «прыняць да ўвагі», заўважыў кіраўнік DOSB. Інтарэсы спартсменаў, паводле яго слоў, знаходзяцца «на пярэднім плане» для алімпійскага саюза.
Пытанне фінансавання ўдзелу Германіі ў Еўрапейскіх гульнях пакуль таксама не вырашана канчаткова. Па словах Хёрмана, DOSB праводзіць «інтэнсіўныя і адкрытыя перамовы» з камітэтамі па спорце і бюджэце.
Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.
tut.by