Кіраўнік МЗС Польшчы: У нас больш няма ідэалагічнай вайны з Беларуссю

Адносіны Мінска і Варшавы ўдалося стабілізаваць, чаго нельга сказаць пра адносіны Польшчы і Украіны. Пра гэта распавёў кіраўнік польскага МЗС Вітольд Вашчыкоўскі ў інтэрв'ю выданню Wsieci.

mzs.jpg

— Нам удалося стабілізаваць адносіны з Беларуссю. Гэта не будуць лёгкія адносіны, але сёння паміж нашымі дзяржавамі няма ідэалагічнай вайны.
Разам з тым міністр адзначыў, што абвастрыліся гістарычныя спрэчкі ў Польшчы з другой суседкай — Украінай.

— Наша пасланне вельмі яснае: з Бандэрам вы ў Еўропу не ўвойдзеце. Мы гаворым пра гэта як гучна, так і негалосна.

Акрамя таго, Вашчыкоўскі заявіў, што «вароты Еўропы» будуць адкрыты Кіеву толькі пасля таго, як канчаткова будзе вырашана пытанне з роўнымі правамі для польскай меншасці.
Нягледзячы на тое, што Варшава, як і іншыя еўрапейскія сталіцы, раскрытыкавала задушэнне вясновых пратэстаў у Беларусі, Польшча хутчэй чым іншыя краіны ЕС наладжвае адносіны з Мінскам. Яшчэ да выбараў 2016 года краіны запусцілі міжпарламенцкі дыялог, за апошнія гады абмяняліся некалькімі візітамі на ўзроўні міністраў замежных спраў, а таксама пачалі перамовы аб запуску польскага канала ў беларускія кабельныя сеткі.
Паводле news.tut.by