Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў Беларусь скарыстацца інструментамі Усходняга партнёрства

27 снежня адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчынай з часовым павераным у справах Літоўскай Рэспублікі Ёнасам Даніляўскасам.



belarus_litva_new_article.jpg

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, "падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, і канкрэтныя захады па далейшым развіцці двухбаковага дыялогу і ўзаемадзеянні ў розных сферах, у тым ліку з улікам маючага адбыцца старшынства Літвы ў Еўрапейскім саюзе ў 2013 годзе".
 


Даніляўскас перадаў пасланне кіраўніка МЗС Літвы Лінаса Лінкявічуса на адрас міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама асабістыя пасланні ад імя прэм'ер-міністра Альгірдаса Буткявічуса і былога кіраўніка літоўскага ўрада Андруса Кубілюса на адрас беларускага прэм'ера Міхаіла Мясніковіча.
 


Нагадаем, Лінкявічус быў паслом Беларусі з 24 ліпеня па 28 лістапада 2012 года. Ён быў адкліканы з гэтай пасады ў сувязі з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Літвы.
 

Новы кіраўнік літоўскага МЗС Лінас Лінкявічус перакананы, што Беларусь і Літва будуць прасоўваць свае двухбаковыя адносіны "ў духу добрасуседства, узаемнага даверу і супрацоўніцтва",.
 


А інструменты ініцыятывы Усходняга партнёрства ЕС "будуць карыснымі на гэтым шляху", гаворыцца ў віншавальным лісце Лінкявічуса беларускаму калегу Уладзіміру Макею з нагоды дваццацігоддзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Літвой і Беларуссю. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.
 


Новы кіраўнік літоўскай дыпламатыі таксама заклікаў афіцыйны Мінск "скарыстацца ўсімі магчымасцямі для палягчэння паездак беларусаў".
 


Нагадаем, Лінкявічус быў паслом Беларусі з 24 ліпеня па 28 лістапада 2012 года. Ён быў адкліканы з гэтай пасады ў сувязі з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Літвы.

Андрэй Серада, БелаПАН