Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі: Пазіцыя ЕС у дачыненні да сітуацыі ў Беларусі застаецца нязменнай
Пазіцыя Еўрасаюза ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі застаецца нязменнай. Пра гэта гаворыцца ў каментарыі кіраўніка прадстаўніцтва ЕС Майры Моры ў сувязі з крытыкай наконт яе выказвання, зробленага 22 верасня ў праграме ОНТ "Справа прынцыпу".
У фінале ток-шоу, на якім абмяркоўвалася сітуацыя ва Украіне, Мора, у прыватнасці, сказала: "Беларусы, вы мірныя людзі, падтрымлівайце вашага прэзідэнта, каб у суседняй вашай краіне не было вайны больш".
Гэта выказванне кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза выклікала негатыўны рэзананс у колах беларускай апазіцыйнай грамадскасці.
Каментуючы сітуацыю па просьбе БелаПАН, Майра Мора растлумачыла: "Я заклікала беларусаў падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку ў тым, што тычыцца яго пазіцыі ў
дачыненні да Украіны. Уражальная колькасць беларусаў маюць зусім іншы погляд на тое, што адбываецца ў суседняй, роднаснай ім краіне. Пазіцыя ЕС у дачыненні да сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку
ў сферы забеспячэння правоў чалавека, застаецца нязменнай".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН