Кіраўнікі МЗС ЕЗ не змаглі ўзгадніць спіс персанальных санкцый па Беларусі
Рашэнне блакуе Кіпр, які патрабуе санкцый супраць Турцыі з-за яе дзеянняў у Міжземным моры, паведамляе ТАСС.
Міністры замежных спраў 27 краін Еўразвяза не змаглі на пасяджэнні ў панядзелак узгадніць спіс афіцыйных асоб Беларусі, супраць якіх Брусэль мае намер увесці санкцыі за фальсіфікацыю вынікаў выбараў, а таксама прымяненне гвалту і парушэнняў правоў чалавека. Рашэнне па-ранейшаму блакуе Кіпр, які патрабуе санкцый супраць Турцыі з-за яе дзеянняў у Міжземным моры, паведаміла карэспандэнту ТАСС крыніца ў дэлегацыі адной з еўрапейскіх краін у Савеце ЕЗ.
"Пазіцыя Кіпра не змянілася, міністры не змаглі ўзгадніць чорны спіс. Пытанне цяпер пераходзіць на саміт у канцы гэтага тыдня", — распавёў ён.