Крыніца ў ЕС: на наступным тыдні ўвядуць персанальныя санкцыі супраць улад РБ, потым — сектаральныя
Карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Брусэлі Рыкард Ёзвяк на сваёй старонцы ў Твітары анансаваў узмацненне санкцыйнага ціску на беларускі рэжым.

«Імаверна, ужо на наступным тыдні амбасадары ЕС зацвердзяць замарозку актываў і забарону на выдачу віз для сямі чалавек і адной арганізацыі ў сувязі з інцыдэнтам з самалётам "Ryanair" у Мінску, за гэтым рушаць услед больш маштабныя санкцыі, у тым ліку сектаральныя», — напісаў Рыкард Ёзвяк.
Варта адзначыць, што Рыкард Ёзвяк — інфармаваны рэпарцёр, яго інсайды часта спраўджваюцца.
Паводле «Куку».