Латушка: Францыя не прызначыць новага амбасадара ў Беларусь
Францыя пацвердзіла сваю пазіцыю непрызнання Лукашэнкі і адмовы ад прызначэння амбасадара Францыі ў Беларусі, паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка.
Па яго словах, Нікаля дэ Лакост, завяршыў 21 ліпеня 2022 года сваю дыпмісію ў якасці спецыяльнага прадстаўніка МЗС Францыі па Беларусі.
Францыя прыняла рашэнне аб прызначэнні з 1 жніўня 2022 года новым спецыяльным прадстаўніком МЗС Францыі па пытаннях Беларусі Віален дэ Вільмар, якая з'яўляецца кадравым дыпламатам, раней займала пасаду намесніка дырэктара дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі, а таксама была паслом Францыі ва Узбекістане.
Павел Латушка і каманда НАУ падзякавалі Нікаля дэ Лакосту за эфектыўнае ўзаемадзеянне і разлічваюць на плённае супрацоўніцтва з Віален дэ Вільмар па падтрымцы беларускага грамадства на шляху барацьбы за дэмакратыю і свабоду.