Лічбы года: 105 млн рублёў штрафаў, 60 млн еўра падтрымкі, 14 справаў па 22.9 КаАП і 29 затрыманняў

Паводле маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, сума штрафаў, спагнаных з журналістаў і распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі цягам года, дасягнула 105 мільёнаў рублёў.



calculator_500.jpg

У тым ліку з журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, спагналі 52 млн 050 тыс. рублёў, з журналістаў, звінавачаных ва “ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах” – 21 млн 450 тыс рублёў, а з распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі – 25 млн 500 тыс. рублёў. Падрабязней

Паводле рэспубліканскага бюджэту на 2015 год, на фінансаванне дзяржаўных СМІ выдаткавана 804.2 млрд рублёў, што складае каля 60 млн еўра.

На тэлебачанне і радыё плануецца выдаткаваць каля 653 млрд рублёў, на перыядычны друк і выдавецтвы – каля 70 млрд рублёў.

Для параўнання – выдаткаванні з дзяржбюджэту на дзяржСМІ з 2009 года:

Тэндэнцыя выдзялення бюджэтных сродкаў на гасСМІ (млн. евра) |Create infographics

baj.by__sites_default_f_a77bbf0c8b7659f12553889c1ec69810.html

Колькасць адміністрацыйных справаў па арт. 22.9 ч. 2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”), пра якія стала вядома цягам 2014 года, дасягнула 14-і.

У гэтым пераліку – справы журналістаў:

Алеся Дзянісава,

Алеся Залеўскага (2 справы),

Андрэя Мялешкі (3 справы),

Аляксандра Буракова (2 справы, адна закрытая),

Міхаіла Аршынскага (закрытая)

Марыны Маўчанавай,

Віталя Сямашкі (закрытая),

Аліны Літвінчук,

Тамары Шчапёткінай,

Алеся Леўчука.  Падрабязней

baj.by__sites_default_f_410ea9b7816840721a6c50febe8b56a2.html

 

Колькасць затрыманняў, звязаных з выкананнем журналістамі прафесійных абавязкаў, дасягнула 29:

 

Дата

Каго затрымалі

Колькасць чалавек

02.02.2014

Васіль Сямашка

1

05.02.2014

Сяржук Кручкоў, Наста Рэзнікава, Аляксандр Пацееў

3

02.03.2014

Уладзімір Грыдзін, Ірына Арахоўская, Васіль Сямашка, Сяргей Гапон, Арцём Лява, Яўген Ерчак, Іна Студзінская

7

16.03.2014

Алесь Сіліч, Наталля Валакіда

2

09.05.2014

Валер Каліноўскі і два калегі (неназваныя)

3

17.05.2014

Яўген Скрабец

1

03.09.2014

Вячаслаў Пяшко і калега (пажадаў быць неназваным)

2

16.09.2014

Наталля Валакіда, Алесь Баразенка і карэспандэнт БелаПАН Сяргей Сацюк

3

10.10.2014

Ірына Арахоўская, Аляксандр Баразенка

2

20.10.2014

Аляксандр Любянчук і Марыя Арцыбашава

2

10.11.2014

Вячаслаў Пяшко, Артур Бондараў

2

6.12.2014

Уладзімір Грыдзін

1

 

 Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"