Лябедзька: Праект збірання зямель вакол Крамля бачыцца Пуціну перспектыўным, і ён ні перад чым не спыніцца
30 мая ў Мінску прайшло пасяджэнне экспертнага клуба АГП, дзе абмяркоўвалася тэма "Выбар Расіі: канфрантацыя або супрацоўніцтва?".
У дыскусіі ўдзельнічалі лідар АГП Анатоль Лябедзька, расійскія палітыкі ліберальнага крыла Уладзімір Рыжкоў і Леанід Гозман, а таксама аглядальнікі Святлана Калінкіна і Раман Якаўлеўскі.
"Доўгатэрміновы эфект заходніх санкцый для Расіі абсалютна жудасны і разбуральны, — лічыць Гозман. — І самае галоўнае — страта даверу да краіны. Акрамя
таго, гэта ўцёкі капіталу, міжнародная ізаляцыя, непазбежная гонка ўзбраенняў, якая калісьці зламала Савецкі Саюз".
На думку Лябедзькі, Расія дэманструе сёння агрэсіўную палітыку. "Думаю, ёсць рызыка і пагрозы і для Беларусі. Гэта адчувае не толькі беларуская апазіцыя, але і ўлады, — адзначыў ён.
— Ніводзін аналітычны цэнтр не прагназаваў, што падзеі будуць развівацца па такім сцэнарыі, таму ніхто сёння не дасць ніякай страхоўкі або гарантыі для Беларусі. Мы бачым, што праект
збірання зямель вакол Крамля бачыцца Пуціну перспектыўным і ён ні перад чым не спыніцца. Адзінае, што, на мой погляд, сёння Расія не здольная эканамічна, фінансава весці вайну на некалькі
франтоў".