Лукашэнка дае інтэрв'ю недзяржаўным СМІ

Сустрэча праходзіць у той зале, дзе засядала "Нармандская чацвёрка", паведамляе "Еўрарадыё". .



lukaszenka_fota150129.jpg

Аляксандр Лукашэнка дае эксклюзіўнае інтэрв'ю незалежным журналістам Еўрарадыё, радыё "Свабода" і парталу TUT.BY.

Лукашэнка ў верасні паедзе ў Нью-Ёрк і выступіць з трыбуны ААН

 

25–27 верасня ў Нью-Ёрку пройдзе Саміт ААН па глабальным развіцці пасля 2015 года. Удзел у ім сярод іншых прыме і кіраўнік Беларусі. Генсакратар ААН Пан Гі Мун адзначыў, што план, які прымуць падчас саміту, скіраваны на ліквідацыю жабрацтва на планеце.

Мяркуецца, што ў саміце прымуць удзел каля 150 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. У апошні дзень саміту плануецца Выступ Аляксандра Лукашэнкі. Як інфармуе ТАСС, беларускі кіраўнік выступіць 15-м па чарзе. 13-м у спісе значыцца прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, 17-м — Уладзімір Пуцін, 19-м — Пётр Парашэнка.

Падчас інтэрв'ю 4 жніўня беларускі кіраўнік пацвердзіў Еўрарадыё, што рыхтуецца да выступу ў ААН.

"Прапанова была ўсім кіраўнікам дзяржаў. Мы разглядаем магчымасць візіту. Гэта будзе 28-29 верасня. Мы рыхтуемся да гэтага візіту на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Таму што гэта такі саміт, дзе будуць збірацца кіраўнікі дзяржаў. Прапанавалі двойчы выступіць на саміце ААН: на агульнай дыскусіі і тэматычнай. Давядзецца ехаць, гэта будзе няправільна, калі кіраўніка дзяржавы там не будзе", — сказаў Лукашэнка.

З малодшым сынам усё больш размаўляю па-беларуску

 

Журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук прапанаваў Лукашэнку весці прэс-канферэнцыю па-беларуску.

“Вы мяне з першага кроку абмяжоўваеце. Гэта недэмакратычна. Я скажу шчыра, што больш размаўляю па-беларуску”.

Лукашэнка адзначыў, што з малодшым сынам пачынае ўсё больш гаварыць па-беларуску.

"Я заўсёды дэманстраваў сваю пазіцыю, што нікому нельга ўказваць на якой мове размаўляць. Сваёй роднай мовай беларускую лічаць больш за 60% насельніцтва. Калі б мы пачалі ціснуць, было б наадварот".

Не баюся размаўляць са СМІ, якія мяне крытыкуюць

 

Аляксандр Лукашэнка пачаў прэс-канферэнцыю са слоў, што прычынай сустрэчы стала прапанова журналістаў, агучаная на прэс-канферэнцыі паўгода таму. Ён адзначыў, што не баіцца размаўляць са СМІ, якія яго крытыкуюць.

Лукашэнка дадаў, што называць СМІ недзяржаўнымі, на яго думку, не зусім правільна, бо СМІ могуць быць прыватнымі, але людзі там працуюць, якія жывуць у Беларусі.